Сочинение образ князя Витавта в песня пра зубра

Сочинение Князь Витаут Песня Пра Зубра

Сочинение Князь Витаут Песня Пра Зубра
У творы Міколы Гусоўскага Песня пра зубра” паэтычная задума выйшла далёка за межы палявання. Важнымі тэмамі паэмы з’яўляюцца апісанне грамадскапалітычнага жыцця сучаснай аўтару пары і ранейшага часу, а таксама ўслаўленне асобы князя Вітаў-та і яго дзейнасці. Мікола Гусоўскі ў сваім творы ідэалізуе вобраз Вітаўта, услаўляе князя як мудрага і дальнабачнага палітыка: Княжанне Вітаўта лічаць усе летапісцы Росквітам княства Літоўскага, нашага краю, I называюць той век залатым. Міжволі ўзнікае пытанне: чаму Мікола Гусоўскі ў сваіх пошуках ідэальнага кіраўніка звяртаецца да міну-лых часоў? Магчыма таму, што ён не мог знайсці такі прыклад сяррд сваіх сучаснікаў.
Вобраз Вітаўта намаляваны аўтарам з надзвычайным захапленнем і любоўю. Іменна ў гэтым уладары Гусоўскі ўбачыў увасабленне вайсковай магутнасці і дзяржаўнай велічы княства Літоўскага. Князь Вітаўт паказаны ў паэме ў сваім паўсядзённым жыцці. У той час вельмі часта здаралася, што болынае княства падпа-радкоўвала сабе меншае. Побач жа з Вялікім княствам Літоўскім знаходзіліся такія магутныя дзяржавы, як Маскоўскае княства, Польскае каралеўства, якія не былі супраць таго, каб крыху пашырыць свае межы. А часам яшчз і манголататары рабілі набегі. Пры такіх абставінах князь і яго дружына павінны былі быць “сцяной”, за якой хаваліся ў час небяспекі жыхары :няства. Разумеючы гэта, Вітаўт старанна рыхтаваў ваю дружыну і княства да будучых войнаў: Сам гартаваны, як меч на кавалдзе паходнай, Вітаўт і знаць не хацеў сабе большага шчасця, Чым гартаваныя ў бітвах бясстрашныя раці. Князь не звяртаў ніякай увагі на паходжанне сваіх юінаў. Для яго галоўным была доблесць кожнага дружынніка:
Ох, не любіў баязліўцаў і лестаў з магнатаў! Будзь ты магнатам, але калі дрэйфіш у справе, Лёс незайздросны ў такога – пагарда дружыны, Таксама Вітаўт быў чулым, справядлівым, патрабавальным і жорсткім у адносінах да злачынцаў, хабарнікаў. Усе гэтыя якасці неабходны ўладару, бо інакш просты чалавек не будзе бачыць мяжу паміж добрым і дрэнным. Так, разумеючы, якое яго чакае пакаранне, разумны ніколі не пераступіць закон. Аб вышэйадзна-чаных якасцях князя Вітаўта Мікола Гусоўскі піша: Строга і крута судзіў, і пры тым – справядліва. ._ Прагнасць нажыцца пад шыльдаю варты закона, Сквапнасць – загрэбці кавалак у бліжняга зрота – Ён тыранічнымі сродкамі так пратараніў, Што на еякі нават завад іх выееўся ў княстве. Кім бы і чым бы ні быў ён пры іншых заслугах, Нават за гэта адно я пяю яму славу. У сваёй “Песні пра зубра” Мікола Гусоўскі параўноўвае магутнасць зубра і веліч асобы князя Вітаўта. Аўтар адносіцца да знакамітага ўладара княства Літоў-скага з відавочнай сімпатыяй і вялікай пашанай.
Банк рефератов содержит более 364 тысяч рефератов , курсовых и дипломных работ, шпаргалок и докладов по различным дисциплинам: истории, психологии, экономике, менеджменту, философии, праву, экологии. А также изложения, сочинения по литературе, отчеты по практике, топики по английскому.

Название: Вобраз князя Вітаўта ў паэме Міколы Гусоўскага Песня пра зубра. другое
Раздел: Остальные рефераты
Тип: сочинение
Добавлен 10:15:13 24 октября 2010 Похожие работы
Просмотров: 2512
Комментариев: 15
Оценило: 49 человек
Средний балл: 3.7
Оценка: 4 Скачать

Помогли , спасибо .Но много лишнего

Сочинение : Вобраз князя Вітаўта ў паэме Міколы. – BestReferat.ru
Сочыненне: Вобраз Витайта у паэме ” Песня пра зубра “(Чисто.
Вобраз Князя Вітаўта ў паэме Міколы Гусоўскага ” Песня пра зубра “
як паказаны вобраз Витаута у паэме ,, Песня пра зубра
Водгук на паэму Міколы Гусоўскага ” Песня пра зубра “.
Мини Сочинение Считаю Ли Я Себя Добрым
Связь Между Поколениями Сочинение
Организация Работы Предприятия В Заданной Архитектуре Курсовая
Темы Дипломных Работ Муниципальное Управление
Готовый Реферат Туберкулез Внутригрудных Лимфатических Узлов

Поделитесь с одноклассниками